Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праезд у грамадзкім транспарце Менску даражэе да 850 рублёў


Тарыф на праезд у грамадзкім транспарце ў Менску ад 2 красавіка падвышаецца да 850 рублёў за адну паездку.

Пры продажы квітка кіроўцам тарыф складзе 900 рублёў.

На экспрэсных маршрутах у аўтобусах паездка будзе каштаваць ад 1 300 рублёў да 2 700 рублёў.

Кошт праязнога білета

на 30 дзён (бел.руб.)на 15 дзён (бел.руб.)на 10 дзён (бел.руб.)
На 1 від транспарту33 50017 65011 750
На 2 віды транспарту44 75023 55015 700
На 3 віды транспарту53 35028 10018 700
На 4 віды транспарт60 35031 80021 150

Папярэдняе падвышэньне тарыфаў адбылося 1 сакавіка 2010 года. Тады тарыф быў падвышаны да 700 рублёў за адну паездку. Такім чынам, тарыф падвышаны больш чым на 20%.

Новы тарыф зацьверджаны рашэньнем Менгарвыканкама № 800 ад 24 сакавіка, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG