Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан на парозе выбараў


У Казахстане сёньня апошні дзень агітацыйнай кампаніі на нечарговых выбарах прэзыдэнта, якія пройдуць 3 красавіка. Чакаецца, што перамогу на іх атрымае Нурсултан Назарбаеў, афіцыйна абвешчаны “лідарам нацыі”. Дарадца прэзыдэнта заявіў па дзяржаўным тэлебачаньні, што Назарбаеў “не хавае сваіх вялікіх палітычных амбіцый на наступнае дзесяцігодзьдзе”. Абвешчаны былі і пляны падарожжаў і візытаў Назарбаева на пасьлявыбарчы час.

Апанэнты Назарбаева спрабуюць змагацца за электарат новымі выбарчымі тэхналёгіямі, у першую чаргу праз сацыяльныя сеткі.

Раней Назарбаеў адмовіўся ад ідэі працягнуць свае паўнамоцтвы праз рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG