Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: пратэсты працягваюцца


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех

У сталіцы Емэну Сане ў чацьвер прайшлі дзьве маніфэстацыі. Удзельнікі першай патрабавалі неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які кіруе краінай 32 гады. Удзельнікі другога мітынгу выказвалі сваю падтрымку дзейнаму кіраўніку дзяржавы.

Два дні таму Алі Абдала Салех выступіў з новымі ініцыятывамі. Ён па-ранейшаму зьбіраецца заставацца на сваёй пасадзе да выбараў. Тым часам, аднак, ён выказаў гатовасьць перадаць частку сваіх паўнамоцтваў часоваму ўраду, на чале якога стане прызначэнец апазыцыі.
XS
SM
MD
LG