Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кот-д'Івуар: паўстанцы штурмуюць рэзыдэнцыю Гбагбо


Цяжкія баі разгарнуліся ў найвялікшым горадзе Кот-д'Івуару Абіджане паміж прыхільнікамі дзейнага кіраўніка дзяржавы Лярана Гбагбо і лідэра апазыцыі Алясана Ўатара, які, паводле міжнароднай супольнасьці, перамог на прэзыдэнціх выбарах у краіне.

Паведамляецца, што паўстанцы ўзялі кантроль над дзяржаўным тэлебачаньнем і штурмуюць рэзыдэнцыю дзейнага кіраўніка краіны Лярана Гбагбо.

Паўстанцы ўвайшлі ў горад у чацьвер, пасьля імклівага наступу на поўдзень краіны з мэтай зрынуць Гбагбо.
XS
SM
MD
LG