Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шры-Лянка: арыштаваны рэдактар сайту


Паліцыя Шры-Лянкі арыштавала рэдактара інфармацыйнага сайту LankaeNews.com, які часта выступаў з крытыкай на адрас ураду. Паведамляецца, што затрыманы Бенет Рупэзінг пагражаў брату падазраванага ў падпале офісу LankaeNews, аднак мясцовы Рух за свабоду СМІ лічыць арышт журналіста спробай ураду прымусіць крытыкаў замаўчаць.

Аглядальнікі лічаць, што бальшыня журналістаў, якія працуюць у Шры-Лянцы, у рознай ступені залежныя ад самацэнзуры. Апошнім часам у краіне адбыўся шэраг нападаў, выкраданьняў і забойстваў прадстаўнікоў СМІ.
XS
SM
MD
LG