Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібійскія міністры ўцякаюць


З Тунісу паведамляюць, што ўсьлед за кіраўніком МЗС Лібіі краіну вырашылі пакінуць іншыя блізкія паплечнікі лідэра Муамара Кадафі. Сярод іх – міністар нафтавай прамысловасьці, кіраўнік міністэрства выведкі, а таксама намесьнік міністра замежных справаў. Усе яны чакаюць вылету з аэрапорту Тунісу.

У сераду кіраўнік МЗС Лібіі Муса Куса нечакана прыляцеў на прыватным самалёце з Тунісу ў Лёндан і заявіў, што больш не жадае падтрымліваць рэжым Кадафі на міжнароднай арэне. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Уільям Хейг назваў гэты ўчынак сьведчаньнем таго, што «рэжым Кадафі расколаты, знаходзіцца пад ціскам і разбураецца знутры».
XS
SM
MD
LG