Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першую ноч абароны ў сядзібе БНФ правядуць кіраўнікі партыі


Кіраўніцтва партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі. Як ладзіцца дзяжурства ў першую ноч? Сядзібу наведала карэспандэнтка Свабоды.

На першы погляд, у сядзібе партыі БНФ нічога не зьмянілася: тая ж актавая заля зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, тая ж выстава кніг, але зьнікла выстава Аляксея Марачкіна забароненых твораў. І гэтую выставу, і многія рэчы яшчэ ўчора вывезьлі на выпадак гвалтоўнага выгнаньня зь сядзібы.

Першую ноч тут правядуць кіраўнікі партыі Аляксей Янукевіч ды Ігар Лялькоў, заўтра іх зьменяць іншыя актывісты.

"Мэтай гэтай акцыі дзяжурстваў зьяўляецца не дапусьціць сытуацыі, каб улады маглі без прысутнасьці каго-небудзь з партыі БНФ прыйсьці і незаконна, як мы лічым, апячатаць памяшканьне ці папросту памяняць замкі, і перакрыць такім чынам доступ да памяшканьня, – распавядае старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. – Таму мы будзем знаходзіцца тут бесперапынна – ад сёньняшняга вечара. Зараз у нас тут пэўныя арганізацыйная моманты: як разьмясьціць матрацы, коўдры на ноч, паколькі гэта толькі пачатак, гэтыя пытаньні паціху вырашаем. Я думаю, што пазьней гэта ўсё наладзіцца, мы маем ужо людзей, якія запісаліся на далейшыя ночы – як актывісты партыі БНФ, так і проста неабыякавыя людзі."

Яшчэ на сёньняшняй дзённай прэс-канфэрэнцыі кіраўнікі Партыі БНФ паведамілі, што заўтра яны пачынаюць культурніцкую акцыю: кожны вечар тут у сядзібе будуць праводзіцца розныя творчыя імпрэзы, выставы, прагляд кінафільмаў, і заўтра будзе прагляд кінафільма з удзелам Чарлі Чапліна, дзе тытры будуць перакладзеныя на беларускую мову. 2 красавіка тут выступіць паэт Славамір Адамовіч, таксама плянуе ўзяць удзел мастак Алесь Пушкін ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG