Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя ўвяла войскі ў Кот-д'Івуар


У Кот-д'Івуары ў найбуйнейшы горад краіны Абіджан уведзеныя часткі францускіх міратворцаў колькасьцю 1000 чалавек. Асобны атрад францускіх вайскоўцаў прыбыў ратаваць грамадзянаў Францыі, на якіх напалі прыхільнікі дзейнага прэзыдэнта дярана Гбагбо. Раней Абіджан атакавалі атрады абранага прэзыдэнта Аласана Ўатары.

Міжнародная супольнасьць прызнала перамогу Ўатары на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе. Гбагбо, аднак, адмаўляецца перадаць уладу і патрабуе пераліку галасоў.
XS
SM
MD
LG