Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымаюць транспартны кантроль на беларуска-расейскай мяжы


Транспартны кантроль на беларуска-расейскай мяжы з 1 красавіка перастане дзейнічаць. Ён будзе перанесены на зьнешнюю мяжу Мытнага саюзу.

Кантроль транспарту будзе зьняты на ўсіх аўтамабільных пунктах пропуску, разьмешчаных на мяжы Беларусі і Расеі. Паблізу беларуска-расейскай мяжы будуць працаваць толькі вагавымяральныя комплексы, паведамляе БелаПАН, са спасылкай на Міністэрства транспарту і камунікацый.

На зьнешняй мяжы Саюзнай дзяржавы беларускія спэцыялісты будуць правяраць наяўнасьць у перавозчыкаў, якія едуць у Расею, расейскіх дазволаў, вагавыя парамэтры аўтатранспарту ў адпаведнасьці з расейскімі нормамі.

Рашэньне аб адмене транспартнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы было прынятае на пасяджэньні Камісіі Мытнага саюзу, якое прайшло ў Менску 14 сакавіка. Чакаецца, што 1 ліпеня гэтага году транспартны кантроль будзе адменены і на мяжы Расеі і Казахстану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG