Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Леніна могуць вынесьці з маўзалею, а асобам, якія публічна адмаўляюць злачынствы сталінізму – забараніць знаходзіцца на расейскай дзяржаўнай службе.

Аб гэтым гаворыцца ў расейскай праграме "Аб увекавечаньні памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму і нацыянальным прымірэньні", падрыхтаванай рабочай групай па гістарычнай памяці прэзыдэнцкай рады па правах чалавека.

Пра пачатак працы над дакумэнтам паведаміў яго старшыня Міхаіл Фядотаў пасьля лютаўскай сустрэчы чальцоў рады з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Екацярынбургу. Друк ахрысьціў праграму "плянам дэсталінізацыі".

"Прыняць афіцыйную пастанову аб тым, што публічныя выступы дзяржаўных службоўцаў любога рангу, якія зьмяшчаюць адмаўленьне або апраўданьне злачынстваў таталітарнага рэжыму, несумяшчальныя са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе", – сказана ў прапановах да праграмы, апублікаваных на сайце прэзыдэнцкай рады.

"Неабходна, зразумела, і даўно перасьпелае рашэньне аб пахаваньні цела Леніна. Але патрэбна і вялікая папярэдняя тлумачальная праца, каб уся прапанаваная праграма не зьвялася б да вынасу цела з маўзалею", – пішуць чальцы прэзыдэнцкай рады па правах чалавека.

Акрамя таго, яны прапануюць правесьці рэвізію афіцыйных памятных дат і прафэсійных сьвятаў "з пераарыентацыяй іх на падзеі ўсёй шматвяковай гісторыі Расеі, а ня толькі савецкага пэрыяду", прыняць закон аб тапаніміцы, які забараняе увекавечваць у назвах населеных пунктаў, вуліц, плошчаў "памяць асобаў, адказных за масавыя рэпрэсіі і іншыя цяжкія злачынствы супраць правоў і свабодаў грамадзян ", стварыць у Маскве і Санкт-Пецярбургу музэйна-мэмарыяльныя комплексы ў памяць ахвяр тэрору, цалкам рассакрэціць і выкласьці ў Інтэрнэце ўсе гістарычныя дакумэнты, якія належаць да гэтага пэрыяду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG