Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браціслава патрабуе ад Лукашэнкі вызваліць палітвязьняў


Парлямэнт Славаччыны выступіў з жорсткай заявай пра сытуацыю ў Беларусі.

У прыватнасьці, Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі «неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных і адмены мер пакараньня ў дачыненьні да ўсіх беларускіх грамадзян, якія былі асуджаныя ў сувязі з дэманстрацыяй 19 сьнежня 2010 году».

Пра гэта са спасылкай на амбасаду Славаччыны ў Менску паведаміла агенцтва БелаПАН.

Парлямэнт гэтай краіны рэкамэндаваў прэзыдэнту Славаччыны Івану Гашпаравічу і ўраду ў ходзе двухбаковых і шматбаковых сустрэч дамагацца вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі.

Нацыянальная Рада Славацкай Рэспублікі лічыць «гвалтоўны разгон дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня 2010 году грубым злоўжываньнем палітычнай і паліцэйскай уладай з боку беларускага палітычнага рэжыму ў дачыненьні да сваіх нявінных і безабаронных грамадзян», — гаворыцца ў заяве.
XS
SM
MD
LG