Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы ўзялі ў аблогу Абіджан


У Кот-д'Івуары войскі, верныя абранаму прэзыдэнту Аласану Уатара , узялі ў аблогу найбуйнейшы горад краіны Абіджан.

Сёньня ж паўстанцы занялі Сан-Педро – галоўны экспарты порт краіны.

Улады Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі паведамілі, што ў амбасадара гэтай краіны ў Кот-д'Івуары папрасіў палітычнага прытулку генэрал Філіп Мангу – начальнік штабу войскаў, якія верныя дзеючаму прэзыдэнту Ларану Гбагбо.

Усясьветная супольнасьць прызнала перамогу Уатара на прэзыдэнцкіх выбарах летась у лістападзе.
XS
SM
MD
LG