Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ абараняе сваю сядзібу


Кіраўніцтва партыі БНФ абвясьціла бестэрміновую акцыю абароны сядзібы партыі на праспэкце Машэрава, 8 — былой вуліцы Варвашэні. Ад вечара 31 сакавіка актывісты распачынаюць у партыйным офісе кругласуткавае дзяжурства, а з 1 красавіка — штодзённыя творчыя акцыі.

Займанае цягам 20 год памяшканьне партыя БНФ мусіць пакінуць да канца дня 31 сакавіка. Менавіта ў гэты дзень заканчваецца дамова арэнды, якую камунальныя службы Савецкага раёну Менску адмовіліся прадоўжыць. Актывісты партыі адмаўляюцца гэта рабіць і ад вечара распачынаюць штодзённае кругласуткавае дзяжурства, кажа старшыня Аляксей Янукевіч:

«Безумоўна, нейкага фізычнага супраціву мы не плянуем. Але ўлады павінны разумець, што калі яны мяркуюць парушаць закон, то ім ня ўдасца зрабіць гэта ціха. Мы ўвесь час будзем тут, і калі яны захочуць гэта рабіць, то ім давядзецца чыніць гвалт над жывымі людзьмі і людзей выносіць адсюль фізычна».
Калі яны захочуць гэта рабіць, то ім давядзецца чыніць гвалт над жывымі людзьмі і людзей выносіць адсюль фізычна.

На выпадак магчымага гвалтоўнага выгнаньня зь сядзібы актывісты вывезьлі адтуль напярэдадні архівы, дакумэнты і частку маёмасьці, таксама зьвярнуліся ў гаспадарчы суд. Аднак усё ж спадзяюцца, што ўлады саступяць грамадзкасьці, і таму кіраўніцтва партыі БНФ таксама абвясьціла бестэрміновую творчую акцыю, якая распачынаецца 1 красавіка. Гаворыць намесьнік старшыні Ігар Лялькоў:

«Гэтае памяшканьне — цэнтар ня толькі незалежнага грамадзка-палітычнага жыцьця. Гэта таксама цэнтар культурніцкага жыцьця. І таму кожны вечар тут будуць адбывацца культурніцкія акцыі: творчыя вечарыны, канцэрты, прагляды кінафільмаў. Таму мы зьвяртаемся і заклікаем да акцыі салідарнасьці і людзей культуры. Спадзяемся, што абарона ўправы стане ня толькі справай партыі БНФ».

Як паведаміў Ігар Лялькоў, 1 красавіка, у Дзень сьмеху, у сядзібе пройдзе паказ фільмаў Чарлі Чапліна зь беларускімі субтытрамі. 2 красавіка адбудзецца творчая імпрэза Славаміра Адамовіча, вядуцца перамовы зь іншымі творчымі людзьмі. Адзін зь іх, мастак Алесь Пушкін, таксама гатовы ўзяць удзел у абароне партыйнай сядзібы:

«Гатовы! І нават зладзіць пэрформанс. Бо дзе мы зможам набыць якую кнігу, наладзіць прэзэнтацыю, падняць чарку пасьля выставы? Дзе мы зможам сабрацца і падыскутаваць? Дзе мы зможам яшчэ прытуліцца?»

Кіраўніцтва партыі БНФ таксама мяркуе зьвярнуцца па дапамогу да сваіх калегаў за межамі краіны. У пятніцу 1 красавіка ў сядзібе адбудзецца брыфінг для прадстаўнікоў дыпляматычных місій у Беларусі.

Янукевіч: "Гэта падрыхтоўка да абароны"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG