Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салідарныя з Андрэем Пачобутам


Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут
Сёньня гарадзенскія журналісты, сябры БАЖ падрыхтавалі заяву ў абласную пракуратуру. Яны патрабуюць спыніць крымінальную справу адносна свайго калегі Андрэя Пачобута — карэспандэнта польскай "Gazety Wyborczej".

Пачобута прызналі падазраваным па справе аб абразе прэзыдэнта РБ. Яна распачата паводле ініцыятывы КДБ, дзе правялі праверку публікацый А.Пачобута. Сёньня гарадзенскія журналісты пачалі ставіць подпісы пад заявай у пракуратуру.

Ірына Чарняўка адна зь першых паставіла свой подпіс пад патрабаваньнем спыніць крымінальную справу адносна Андрэя Пачобута. Яна кажа, што сочыць за яго творчасьцю адпачатку, а прыйшоў ён у журналістыку дзесяць год таму. Калі пачынаўся працэс журналістаў газэты "Пагоня" Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі, якіх пакаралі тэрмінамі абмежаваньня волі "за паклёп на прэзыдэнта".

Ірына Чарняўка
Чарняўка:
"Андрэй Пачобут — вельмі сумленны журналіст, які працаваў без унутранага цэнзара. Як бы цяпер гэта патасна ні гучала, але ён адзін з тых людзей, хто адпавядае этычнаму стандарту ў журналісцкай прафэсіі. Працэсы супраць журналістаў, якія дзесяць гадоў трываюць у Беларусі, гэта парушэньне Канстытуцыі, 33-га і 34-га артыкулаў: парушэньне права на выказваньне сваёй думкі, на збор і распаўсюд інфармацыі. Можна колькі заўгодна спасылацца на іншыя акты, але яны падзаконныя, і Канстытуцыя мае над імі перавагу, яна гарантуе абсалютную свабоду".

Нагадаем, што супраць Андрэя Пачбута распачата справа паводле першай часткі артыкула 368 Крымінальнага кодэксу. Калега Андрэя Анджэй Пісальнік, які працуе карэспандэнтам польскай газэты "Rzeczpospolita":

Анджэй Пісальнік
"Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць ад штрафу да рэальнай турмы. Думаю, што палітычныя чыньнікі будуць уплываць на прысуд, на сам працэс, калі ён адбудзецца. Яшчэ можна спадзявацца, што ўлады апамятаюцца і гэтую справу нейк спусьцяць на тармазах. Гэта быў бы найлепшы зыход у гэтай сытуацыі. Але калі думаць пра горшае, то будзе працэс".

Што будзе адрозьніваць суд над Пачобутам ад працэсу 2002 году, калі ў Горадні судзілі Маркевіча і Мажэйку?

Пісальнік: "Гэты працэс будзе адрозьнівацца ад працэсу Маркевіча і Мажэйкі, можа, тым, што ня трэба будзе рыхтаваць міжнародную публічную думку, тлумачыць, што адбываецца ў Беларусі. Яна падагрэтая апошнімі падзеямі ў Беларусі, і працэс журналіста напэўна прыцягне да сябе ўвагу ня толькі польскіх мэдыяў, якія і так сочаць за тым, што адбываецца вакол карэспандэнта "Gazety Wyborczej". Трэба сказаць, што калі адбываўся працэс Маркевіча і Мажэйкі, журналістам, гарадзенскім у тым ліку, удалося ўзьняць хвалю салідарнасьці. Цяпер гэтую хвалю будзе ўзьнімаць нашмат лягчэй: наконт дыктатуры ў Беларусі ня трэба нікому тлумачыць, гэта "па дэфолту" зразумела".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG