Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Кувэйту пайшоў у адстаўку


Урад Кувэйту пайшоў у адстаўку – каб запазьбегчы апытаньні міністраў з боку дэпутатаў парлямэнту. Раней дэпутаты накіравалі прэм’еру пэтыцыю, патрабуючы выступу ў парлямэнце міністраў замежных спраў, эканомікі і інфармацыі – па шэрагу пытаньняў.

У Кувэйце запыты такога кшталту лічацца выказваньнем недаверу. Усе тры міністры – члены кіроўнай дынастыі ас-Сабахаў.
XS
SM
MD
LG