Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ў выніку абстрэлу вайскоўцаў НАТО загінулі 2 чалавекі



На поўдні Аўганістану, у горадзе Кандагар загінулі мужчына і дзіця пры абстрэле аўтамабіля міжнародным вайсковым патрулём. Яшчэ чацьвёра мірных жыхароў параненыя.

Паводле прадстаўніка губэрнскай паліцыі, гэта адбылося ў прадмесьці Кандагару.

Спачатку мінівэн сутыкнуўся з вайсковай машынай з аўтакалёны, у выніку чаго пацярпелі тры вайскоўцы. Затым вайскоўцы адкрылі агонь па аўтамабілю, мяркуючы, што была зроблена спроба тэракту.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай неаднаразова патрабаваў ад сілаў НАТО спыніць усе апэрацыі, якія могуць пагражаць мірнаму насельніцтву.

Паводле ААН, у 2010 годзе ў Аўганістане загінулі амаль 2 800 мірных жыхароў, пры гэтым 512 сталі ахвярамі ў выніку розных апэрацый міжнародных сілаў.
XS
SM
MD
LG