Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны банк Беларусі абяцае зрабіць захады, каб узмацніць рынкавыя мэханізмы рэгуляваньня валютнага рынку, як толькі пачнуць павялічвацца золатавалютныя рэзэрвы.

"Па меры нарошчваньня золатавалютных рэзэрваў неабходнасьць у раней уведзеных мерах рэгуляваньня апэрацыяў куплі-продажу замежнай валюты адпадзе, і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь распачне крокі па ўзмацненьні рынкавых мэханізмаў функцыянаваньня валютнага рынку", — гаворыцца ў прэсавым рэлізе НБ.

Там таксама сказана, што "праводзіцца праца па прыцягненьні дзяржаўных крэдытных рэсурсаў ад Расейскай Фэдэрацыі і Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, а таксама вядуцца перамовы з буйнымі замежнымі інвэстарамі пра рэалізацыю шэрагу інвэстыцыйных праектаў".

НБ чакае, што цягам 20—30 дзён на ягоныя рахункі паступяць грошы расейскага дзяржкрэдыту.

Пакуль грошай няма, НБ уводзіць мараторый на прыняцьцё новых рашэньняў у валютнай, курсавой і грашова-крэдытнай палітыцы.

Беларускія ўлады зьвярнуліся да ўраду РФ з просьбай выдаць крэдытаў на 3 мільярды даляраў, у тым ліку 1 млрд. дзяржаўнага крэдыту і 2 млрд. — з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, піша Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG