Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

31 сакавіка стартавала бестэрміновая акцыя ў абарону сядзібы Партыі БНФ


Актывісты БНФ распачынаюць кругласуткавае дзяжурства ў памяшканьні, зь якога іх хочуць выселіць.

1 красавіка, у Дзень сьмеху, ва ўправе мае прайсьці рэтраспэктыўны паказ фільмаў з удзелам Чарлі Чапліна.

2 красавіка — творчая вечарына паэта Славаміра Адамовіча.

Мастак Алесь Пушкін таксама выказаў намер далучыцца да акцыі абароны офісу.

Кіраўнік БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што зьвернецца да калегаў у замежжы, каб тыя паўплывалі на ўрады сваіх краінаў, а тыя ў сваю чаргу зьвярнулі ўвагу на сытуацыю вакол офісу БНФ.

1 красавіка ва ўправе БНФ заплянаваны брыфінг для замежных дыпляматаў.

Камунальная служба Савецкага раёну Менску адмовілася падоўжыць дамову арэнды ад 1 красавіка гэтага году. Аднак прадстаўнікі партыі заяўляюць, што добраахвотна сваёй сядзібы не пакінуць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG