Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ініцыятывы мясцовай арганізацыі Партыі БНФ у Слоніме ўтворанае Згуртаваньне дэмакратычных сілаў.

У склад кааліцыі ўвайшлі сябры БНФ, БХД, БСДГ, "Гавары праўду", "За свабоду", ТБМ, актывісты прадпрымальніцкага руху і сябры Свабоднага прафсаюзу.

Мэту згуртаваньня слонімскія актывісты бачаць у абароне сувэрэнітэту Беларусі, дэмакратызацыі краіны, нацыянальным адраджэньні, а таксама ў абароне сацыяльных заваёў насельніцтва.

Створана таксама каардынацыйная Рада, у склад якой увайшлі па адным прадстаўніку ад кожнай структуры. Вядуцца перамовы пра далучэньне да сумеснай працы сяброў партыі "Справядлівы сьвет".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG