31 сакавіка ў Менску спыніў сваю дзейнасьць офіс Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ). Кіраўнік офісу амбасадар Бэнэдыкт Галер пакідае Беларусь.
Місія АБСЭ працавала ў Беларусі ад 1998 году. Рашэньне закрыць офіс было прынятае беларускімі ўладамі ў канцы 2010-га.
31 сьнежня прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў паінфармаваў чальцоў сталай рады АБСЭ пра рашэньне афіцыйнага Менску не падаўжаць мандат офісу арганізацыі ў сувязі з "адсутнасьцю аб'ектыўных падставаў для захаваньня місіі".
На думку палітолягаў, прычынай закрыцьця офісу стала нэгатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЭ вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Захад асудзіў рашэньне афіцыйнага Менску закрыць офіс АБСЭ. Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ Кэтрын Эштан і дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі шкадаваньне з гэтай нагоды. На іх думку, крытычная ацэнка прэзыдэнцкіх выбараў з боку АБСЭ наглядна прадэманстравала, што выкананьне мандату місіі ў Беларусі не завершана.
15 лютага дзейны старшыня АБСЭ – міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс чарговы раз выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем ураду Беларусі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску. "Літва як старшыня АБСЭ ў 2011 годзе абавязалася працягваць перамовы зь Беларусьсю і іншымі краінамі-ўдзельніцамі АБСЭ з мэтай працягнуць важную працу арганізацыі ў гэтай краіне", – сказаў Ажубаліс.
Аднак 17 лютага на брыфінгу ў Менску прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: рашэньне пра закрыцьцё офісу АБСЭ канчатковае.