Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыянты папрасілі напісаць расьпіску на вернуты бел-чырвона-белы сьцяг


30 сакавіка жыхару Магілеву Ўладзіславу Горкаму міліцыянты вярнулі бел-чырвона-белы сьцяг. Яго ў хлопца забралі 19 сакавіка.

19 сакавіка ён разам зь сябрам, маладафронтаўцам Валянцінам Лабачовым, ішоў накінуўшы сьцяг на плечы. Да іх падышлі міліцыянты і загадалі прайсьці ў пастарунак. Там сьцяг і забралі. Патлумачылі, як кажа Ўладзіслаў, на праверку.

“Мне патэлефанавалі і сказалі, што можаце прыйсьці й забраць сьцяг. Калі я разам з Лабачовым сёньня прыйшоў міліцыянты паклалі на стол сьцяг, папрасілі напісаць расьпіску, што я ня маю прэтэнзіяў да іх. Я лічыў і лічу, што нас несправядліва тады затрымалі. Ні за што. Ну быў сьцяг на плячах, мо гэта вопратка такая. Якая ім справа да гэтага? Калі нас затрымлівалі то казалі, што так нельга хадзіць, бо вы апазыцыя тады. У прыватных гутарках жа апраўдваліся, маўляў, гэта наша работа, нас прымушаюць сачыць за гэтым. Гэта ўсё несправядліва”, - зазначае Ўладзіслаў Горкі.

19 сакавіка ў пастарунку хлопцы прабылі больш за паўтары гадзіны. Як патлумачыў па вызваленьні Валянцін Лабачоў ён і ягоны сябар вырашылі зь бел-чырвона-белым сьцягам прайсьці па цэнтры гораду і такім чынам выказаць салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG