Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: ЗША не сьпяшаюцца прызнаваць апазыцыйны ўрад


Філіп Гордан
Філіп Гордан
ЗША ня будуць сьпяшацца з прызнаньнем Пераходнай нацыянальнай рады (ПНР) Лібіі, як гэта зрабілі Францыя і Катар. Пра гэта заявіў у сераду ў інтэрвію Бі-бі-сі памочнік дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

"Мы кантактуем з прадстаўнікамі ПНР. Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан правяла ў Лёндане сустрэчу з адным зь лідэраў ПНР. Мы хочам і надалей падтрымліваць зь імі сувязь. Мы, аднак, мяркуем, што было б заўчасна прымаць на гэты момант рашэньне аб тым, хто з апазыцыі прадстаўляе дзяржаву Лібія", – зазначыў Гордан.
XS
SM
MD
LG