Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН увяла санкцыі супраць Гбагбо


Рада бясьпекі ААН ухваліла санкцыі супраць былога прэзыдэнта Кот-д'Івуару Лярана Гбагбо і яго найбліжэйшага атачэньня. Чальцы Рады таксама заклікалі Гбагбо неадкладна адмовіцца ад улады і перадаць яе Алясану Ўатара, якога міжнародная супольнасьць прызнала пераможцам сьнежаньскіх прэзыдэнцкіх выбараў.

Санкцыі прадугледжваюць забарону на выдачу візаў і замарожваньне актываў Гбагбо, яго жонкі і паплечнікаў.

Ляран Гбагбо адмаўляецца пакідаць сваю пасаду, сьцьвярджаючы, што апазыцыя сфальшавала вынікі галасаваньня на падкантрольных ёй тэрыторыях.

У сераду ўзброеныя прыхільнікі Алясана Ўатара ўвайшлі ў сталіцу Кот-д'Івуару Ямасукра. Яны прасоўваюцца на поўдзень краіны, які пакуль знаходзіцца пад кантролем Гбагбо.
XS
SM
MD
LG