Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэны ЗША заклікалі Абаму падтрымаць сырыйскую апазыцыю


Кангрэсмэны ЗША Джо Лібэрман і Джон Маккэйн
Кангрэсмэны ЗША Джо Лібэрман і Джон Маккэйн
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама павінен падтрымаць сырыйскую апазыцыю. Пра гэта заявілі ў сераду амэрыканскія кангрэсмэны.

Рэспубліканец Джон Маккэйн і незалежны сэнатар Джо Лібэрман зазначылі, што Вашынгтон павінен "гучна і ясна выступіць" супраць кіроўнага рэжыму ў Сырыі, дзе некалькі тыдняў доўжацца масавыя забурэньні.

Напярэдадні прэзыдэнт Сырыі Башар Асад заявіў, што яго краіна сутыкнулася з "шырокамаштабнай змовай" з мэтай падарваць яе стабільнае разьвіцьцё. Ён дадаў, што сілам бясьпекі загадана не чыніць шкоды дэманстрантам падчас акцыяў пратэсту.

Гэта быў першы зварот да народу кіраўніка дзяржавы пасьля пачатку масавых забурэньняў, у ходзе якіх загінулі прынамсі 60 чалавек.
XS
SM
MD
LG