Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўганды прапанавалі кіраўніку Лібіі Муамару Кадафі прытулак, паведамляе агенцтва Associated Press.

Уганда стала першай краінай, якая афіцыйна паабяцала прыняць Кадафі ў разе, калі той вырашыць пакінуць Лібію.

Раней кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Вільям Хэйг заявіў, што Лёндан мог бы пагадзіцца на ад'езд Кадафі ў выгнаньне, што магло б паслужыць выйсьцем зь лібійкага крызісу.

У сераду войскі, верныя Муамару Кадафі, ізноў выбілі паўстанцаў з шэрагу занятых імі гарадоў.
XS
SM
MD
LG