Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, днём прагляне сонейка, тэмпэратура +4... +6 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэя Савіных. Пачатак аб 11.00.

Менск, Сядзіба БНФ (Машэрава, 8), прэсавая канфэрэнцыя старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча і яго намесьнікаў Ігара Лялькова і Рыгора Кастусёва з нагоды высяленьня партыі зь менскага офісу.
Пачатак аб 11.00.

Менск, з 11.00 да 12.00 намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас праводзіць "прамую тэлефонную лінію". Задаць пытаньне віцэ-прэм'еру можна па тэл. 287-16-18, папярэдне задаць пытаньні можна па тэл. 287-16-34

Менск, з 14.00 да 15.00 міністар абароны Беларусі генэрал-лейтэнант Юры Жадобін праводзіць "прамую тэлефонную лінію".Задаць пытаньне міністру можна па тэл. 297-29-20.

Менск, Канстытуцыйны суд разгледзіць адпаведнасьць закона Польшчы "Аб карце паляка" прынцыпам і нормам міжнароднага права

Менск, адбудзецца брыфінг міністра эканомікі Мікалая Снапкова (Бэрсана, 14, тэл. 200 93 33). Пачатак а 15.00

Менск, малая заля канцэртнай залі “Менск”, сумесны канцэрт беларускіх бардаў Зьмітра Бартосіка, Сяржука Сокалава-Воюша, Андрэя Плясанава. Пачатак у 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, нарада міністраў транспарту краін Эўразьвязу

Масква, традыцыйная акцыя расейскай апазыцыі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ аб свабодзе сходаў

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1889: Афіцыйнае адкрыцьцё Эйфэлевай вежы.

1940: Дванаццатай савецкай рэспублікай стала Карэла-Фінская ССР

1966: У СССР ажыцьцёўлены пасьпяховы запуск першага ў сьвеце штучнага спадарожніка Месяца

1967: Пасьля рашэньня Францыі аб выхадзе з ваеннай арганізацыі НАТО штаб-кватэра Альянсу пераведзеная з Парыжу ў сталіцу Бэльгіі Брусэль

1991: На пазачарговай нарадзе кіраўніцтва арганізацыі краін Варшаўскай дамовы прынятае рашэньне аб скасаваньні ваенных структур гэтай арганізацыі

1992: ААН прагаласавала за ўвядзеньне санкцый супраць Лібіі пасьля яе адмовы выдаць двух падазраваных у арганізацыі выбуху самалёту авіякампаніі “Пан Амэрыкан” у раёне Локербі

Нарадзіліся:

1596: Рэнэ Дэкарт, францускі філёзаф і матэматык (пам. 1650)

1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазытар (пам. 1750)

1732: Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар (пам. 1809)

1839: Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і падарожнік, паходзіў зь беларускага шляхецкага роду (пам. 1888)

1910: Юзэф Буйноўскі, польскі паэт, гісторык літаратуры (пам. 2001)

1926: Джон Фаўлз, англійскі раманіст і эсэіст (пам. 2005)

Памёрлі:

1727: Ісак Ньютан, вялікі англійскі навуковец (нар. 1643)

1785: Антоній Тызэнгаўз, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат

МІНУС 365:


Паўла Шарамета пазбавілі беларускага грамадзянства

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Cogito ergo sum (Я мысьлю, значыць, я існую)

Рэнэ Дэкарт
XS
SM
MD
LG