Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы адступаюць


Войскі Муамара Кадафі зноў рыхтуюцца штурмаваць гарады Адждабія і Бенгазі на ўсходзе Лібіі пасьля таго, як атрады паўстанцаў пад іх ударамі адступілі на сотні кілямэтраў. Яны пакінулі гарады Рас-Лануф і Марса'эль-Брэга. Паводле паведамленьняў зь Лібіі, у паўстанцаў адчуваецца недахоп узбраеньняў і боезапасаў. Напярэдадні іх прадстаўнікі зьвярнуліся па дапамогу ў пастаўках зброі да краінаў міжнароднай кааліцыі, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі для ўсталяваньня над Лібіяй беспалётнай зоны. ЗША і Вялікая Брытанія ня выключылі магчымасьці паставак зброі лібійскай апазыцыі. Расея і Кітай выступаюць супраць гэтага.

Самалёты кааліцыі ў сераду нанесьлі ўдары па войсках Кадафі ў раёне Рас-Лануф.
XS
SM
MD
LG