Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: шыіты супраць умяшаньня


У Бахрэйне лідэр шыіцкай апазыцыі шэйх Алі Салем заклікаў Іран ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы ягонай краіны. Таксама ён заклікаў вывесьці з Бахрэйну войскі суседніх краінаў, каб пазьбегнуць пераўтварэньня краіны ў «зону канфлікту паміж Іранам і Савудаўскай Арабіяй».

Каля 1500 вайскоўцаў з Савудаўскай Арабіі. Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і іншых краінаў былі два тыдні таму ўведзеныя ў Бахрэйн на просьбу каралеўскага ўраду краіны. Ён абвінаваціў Іран у падбухторваньні бахрэйнскіх шыітаў да непарадкаў.

Бальшыню жыхарства Бахрэйну складаюць мусульмане-шыіты. Але краінай кіруе суніцкая дынастыя.
XS
SM
MD
LG