Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітыкі Merrill Lynch і Raiffeisen лічаць недастатковымі захады, зробленыя Нацбанкам Беларусі дзеля аслабленьня беларускага рубля.

Аналітыкі Bank of America Merrill Lynch і Raiffeisen лічаць недастатковымі захады Нацбанку Беларусі (НББ), скіраваныя на аслабленьне беларускага рубля — у выглядзе пашырэньня калідора курсу на пазабіржавым рынку з 2% да 10% пры зьдзелках банкаў з прадпрыемствамі.

«Учорашнія захады, прынятыя Нацбанкам, недастатковыя, каб супакоіць нэрвовасьць зьнешніх інвэстараў», — заявіў агенцтву Інтэрфакс аналітык Bank of America Merrill Lynch Іван Чакараў.

«Зьнешнія інвэстары ў беларускія эўрааблігацыі знаходзяцца ў вельмі нэрвовым стане. Некаторая іх частка ўжо пазбаўляецца ад беларускіх бондаў, бо іх прыбытковасьць на другасным рынку вырасла з 7,5% у сярэдзіне студзеня да 12% у цяперашні час. Рост кошту эўрааблігацый азначае, што рынак успрымае гэтыя паперы, як усё больш і больш рызыкоўныя інвэстыцыі», — сказаў Іван Чакараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG