Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьбіраецца "дэсталінізавацца"


Парэшткі Леніна ў Маўзалеі ў Маскве

Парэшткі Леніна ў Маўзалеі ў Маскве

У Расеі абнародаваная праграма «дэсталінізацыі» краіны, якую падрыхтавала прэзыдэнцкая Рада ў правох чалавека. У дакумэнце, апублікаваным на сайце таварыства «Мэмарыял», сярод іншага прапануецца забараніць знаходжаньне на дзяржаўнай службе чыноўнікам, якія адмаўляюць злачынствы таталітарнага рэжыму ў СССР. Таксама адзначаецца неабходнасьць вырашыць пытаньне аб пахаваньні парэшткаў Леніна і прыняць закон аб тапаніміцы, якія забараніў бы называць вуліцы і плошчы імёнамі людзей, што нясуць адказнасьць за масавыя рэпрэсіі.

Аўтары дакумэнту прапануюць ва ўсіх буйных гарадох паставіць помнікі ахвярам рэпрэсіяў, рассакрэціць архівы і стварыць інтэрнэт-партал для публікацыі найважнейшых дакумэнтаў палітычнай гісторыі СССР.
XS
SM
MD
LG