Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напісаў зварот кіраўніцтву Эўразьвязу, ЗША, Расеі, а таксама ў ААН.

У адкрытым лісьце БРСМ зазначае: «Цягам апошніх чатырох месяцаў наша краіна стала ахвярай беспрэцэдэнтнай па сваёй інтэнсіўнасьці і цынічнасьці кампаніі хлусьні, паклёпу, шантажу, палітычнага, дыпляматычнага і эканамічнага ціску».

БРСМ заяўляе пра «цкаваньне» кіраўніцтва Беларусі з боку інстытутаў і палітыкаў Эўразьвязу, якія «ў духу халоднай вайны» ўводзяць візавыя, эканамічныя і іншыя абмежаваньні.

На думку БРСМ, «прадстаўнікі шэрагу замежных краін, а таксама структур Эўразьвязу, ня маючы дакладнай інфармацыі аб падзеях, якія адбываліся ў Менску 19 сьнежня 2010 году, зрабілі адназначную выснову пра нібыта фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня, а таксама залішняе ўжываньне сілы супраць тых, хто сабраўся на так званую выключна мірную акцыю дэманстрантаў».

БРСМ параўноўвае тыя падзеі ў Менску з ужываньнем сілы паліцыяй у Лёндане: «У выніку чаго пацярпелі 38 чалавек, а больш за 200 былі арыштаваныя. Але наколькі адрознай была рэакцыя краін Захаду. Аніводнага слова асуджэньня з боку міжнародных інстытутаў і праваабарончых арганізацый. Аніводнай нэгатыўнай ацэнкі дзеяньняў уладаў. Аніякіх наступстваў», — адзначаецца ў звароце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG