Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах аднавіўся суд над Вільдэрсам


Г.Вільдэрс
Г.Вільдэрс
Суд у Амстэрдаме прыняў рашэньне аб працягу разгляду справы ўльтраправага галяндзкага палітыка, сябра парлямэнту Гірта Вільдэрса. Яго абвінавачваюць у ксэнафобіі і распальваньні нянавісьці да мусульманаў. У прыватнасьці, Вільдэрс параўноўваў іслам з фашызмам і заклікаў забараніць Каран. Вільдэрс адрынае сваю віну і кажа, што яго словы ёсьць часткай свабоднай палітычнай дыскусіі.

Адвакаты Вільдэрса палічылі, што разгляд справы такога маштабу не ўваходзіць у кампэтэнцыю раённага суду Амстэрдама і патрабавалі альбо закрыць справу, альбо перадаць яе ў Гааскі трыбунал. Судзьдзя адмовіў абароне, заўважыўшы, што большасьць абразьлівых заяў Вільдэрса былі зробленыя менавіта ў Амстэрдаме.
XS
SM
MD
LG