Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Ўкраіны адхіліла ад справы адваката Кучмы


Генэральная пракуратура Ўкраіны пазбавіла адваката Ігара Фаміна права абараняць інтарэсы былога прэзыдэнта краіны Леаніда Кучмы. Як распавёў журналістам адвакат, сёньня ён атрымаў адпаведны ліст. Раней аб гэтым жа паведаміў сам Кучма, падкрэсьліўшы, што яго пазбаўляюць права на абарону ў поўным аб'ёме.

На мінулым тыдні Леаніду Кучму было выстаўленае афіцыйнае абвінавачваньне ў перавышэньні ўлады і дазволе службовым асобам МУС Украіны на незаконныя распараджэньні, што прывяло да забойства апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ восеньню 2000 года.
XS
SM
MD
LG