Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Ивуар: Уатара наступае


У Кот-д'Івуары сілы, верныя абранаму прэзыдэнту Аласану Ўатара, вядуць наступ супраць войскаў, верных Лярану Гбагбо, які адмаўляецца пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы.

Паводле апошніх паведамленьняў, войскі Ўатара ўзялі два горады ў цэнтры краіны. Баі ідуць у навакольлях сталіцы Кот-д'Івуара - горада Ямусукро.

Прадстаўнік Уатара заявіў, што абраны прэзыдэнт дае магчымасьць суперніку пакінуць краіну, але не зьбіраецца весьці зь ім мірныя перамовы.
XS
SM
MD
LG