Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бэрлюсконгі сустрэнецца зь мігрантамі


С.Бжрбсконі

С.Бжрбсконі

Прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі наведае выспу Лампэдуза, дзе склалася крытычная сытуацыя з-за наплыву ўцекачоў з Паўночнай Афрыкі. Сёньня раніцай на востраў прыбылі два караблі, якія адвязуць частку мігрантаў у лягеры ўцекачоў у іншыя раёны Італіі.

Ад сярэдзіны студзеня на Лампэдузу, якая месьціцца паміж Тунісам і востравам Сыцылія, прыбылі каля 15 тысяч чалавек, у асноўным тунісцаў. Паводле гуманітарных арганізацый, гэтыя людзі жывуць у вельмі цяжкіх умовах.

Адначасна расьце незадаволенасьць мясцовых жыхароў, колькасьць якіх ужо саступае колькасьці прыежджых.
XS
SM
MD
LG