Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Класкоўскага: Мужа хочуць прадставіць небясьпечным маньякам


”Нам дазволілі сустрэчу, яна доўжылася каля трох гадзін, – распавяла Натальля Класкоўская "Народнай волі". – Калі шчыра, то муж выглядае прыгнечаным. Сказаў, што ў камэры стала менш людзей – іх там цяпер чацьвёра. Вельмі зьдзіўлены прад'яўленымі абвінавачаньнямі. Кажа, што яго хочуць прадставіць нейкім небясьпечным маньякам. Самаадчуваньне нармальнае, але як такая мэдычная дапамога не аказвалася. Калі нешта балела ў вобласьці ныркі, проста памазалі зялёнкай. Распавёў, што з Генпракуратуры прыходзіў чалавек, які цікавіўся скаргамі. Муж адказаў, што скаргаў няма. Сказаў, што ў адваротным выпадку са мной цяпер не размаўляў бы. Распавёў, што шмат што з таго, што казаў раней Алесь Міхалевіч, – праўда. Мы шмат гутарылі аб сям'і, нэўтральным ... У бліжэйшыя дні справа ўжо перадаецца ў пракуратуру, а затым –у суд.”

"Адвакату дазволілі бесьперашкодна сустракацца з маім сынам – колькі трэба, – кажа Аляксандар Класкоўскі-бацька. – Але ілюзій сын ня мае. Абвінавачваньне сфармулявана, сын абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Сын маральна гатовы да найгоршага варыянту, да самага жорсткага прысуду. Думаю, гэта пасланьне і ўсім сілавым структурам, людзям у пагонах: калі лейтэнант міліцыі – хай сабе і былы – выходзіць на плошчу, мала яму ня здасца. Гэта мэсыдж усім сілавым структурам."

Аляксандар Класкоўскі-малодшы – былы супрацоўнік міліцыі. Пасьля падзеяў 19 сьнежня быў затрыманы ў ноч на 21 сьнежня ў сябе дома і зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Яму прад'яўляецца абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых непарадках, у абразе прадстаўніка ўлады і ў самавольным прысваеньні званьня ці ўлады службовай асобы. Пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG