Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа ўвесьці візавы рэжым адносна Грузіі. Гэтае пытаньне разглядаецца ў рамках адзінай мытнай прасторы і найперш на ўзроўні Міністэрства замежных спраў. Гаворка ідзе пра ўніфікацыю пашпартна-візавага рэжыму, і ня толькі адносна Грузіі.

Пра гэта заявіў журналістам у Менску першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Андрэй Гарулька.

Наяўнасьць у Беларусі бязьвізавага рэжыму з Грузіяй — праблема, бо некаторыя грамадзяне Грузіі, трапляючы на тэрыторыю Беларусі, свабодна перамяшчаюцца ў Расею, ня маючы расейскай візы, перадае РИА Новости.

Гарулька дадаў, што пытаньне ўніфікацыі пашпартна-візавага рэжыму разгледжана на пасяджэньні камісіі Мытнага саюза ў сакавіку, а наступны раз яно будзе ўздымацца летам. Створана рабочая група па ўніфікацыі пашпартна-візавага рэжыму на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюзу. Ён таксама адзначыў, што "найперш гэта пытаньне палітычнае".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG