Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Косава прызнаў сваё абраньне незаконным


Прэзыдэнт Косава Бэджэт Паколі заявіў, што падпарадкуецца рашэньню Канстытуцыйнага суду, які прызнаў у панядзелак незаконным яго абраньне на цяперашнюю пасаду.

Сёньня, як чакаецца, будзе апублікаваны поўны тэкст судовай пастановы. Пакуль жа застаецца незразумелым, ці павінен Бэджэт Паколі неадкладна падаць у адстаўку, альбо ў парлямэнце самаабвешчанай рэспублікі адбудзецца паўторнае галасаваньне па яго кандыдатуры.

Скаргу ў суд накіравала апазыцыя, якая заяўляла аб парушэньнях падчас абраньня Паколі дэпутатамі ў мінулым месяцы.
XS
SM
MD
LG