Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М'янма: на зьмену вайсковаму ўраду прыйшоў цывільны


Дзяржаўнае тэлебачаньне М'янмы абвясьціла аб тым, што вайсковы ўрад краіны саступіў свае ўладныя паўнамоцтвы адміністрацыі, якую ўзначальваюць цывільныя асобы. Гэта адбылося праз чатыры месяцы пасьля выбараў, якія рэзка крытыкаваліся лідэрамі заходніх краін.

У складзе новага кабінэту – генэралы, якія сышлі ў адстаўку, некалькі афіцэраў і шэраг тэхнакратаў. Прэзыдэнт краіны Тэйн Сэйны быў раней прэм'ер-міністрам у вайсковым урадзе, аднак потым звольніўся з войска, каб прыняць удзел у выбарах.
XS
SM
MD
LG