Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібію ў ААН будзе прадстаўляць экс-кіраўнік МЗС Нікарагуа


IМігель д'Эскота

IМігель д'Эскота

Інтарэсы Лібіі ў ААН будзе прадстаўляць былы міністар замежных спраў Нікарагуа Мігель д'Эскота. Як паведамляюць нікарагуанскія ўлады, гэта рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што ЗША адмаўляюцца выдаваць візы прадстаўнікам лібійскага ўраду.

Былы амбасадар Лібіі ў ААН Махамед Шалгам перайшоў на бок апазыцыі і асудзіў лібійскага лідэра Муамара Кадафі за ўжываньне сілы супраць удзельнікаў дэманстрацый.

Д'Эскота зьяўляецца дарадцам прэзыдэнта Нікарагуа па міжнародных пытаньнях.
XS
SM
MD
LG