Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з пасьлявыбарчымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падзеямі ў краінах Паўночнай Афрыкі Эўразьвяз вырашыў перагледзець сваю палітыку суседзтва. Перапрацаваны варыянт згаданай стратэгіі мае быць абнародаваны ў траўні.

Камісар у пытаньнях пашырэньня і добрасуседзтва ЭЗ Штэфан Фюле зазначыў, што ўмовы выдзяленьня Брусэлем дапамогі суседзям стануць больш строгімі.

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, у сваю чаргу, патлумачыў, што замест "вялікага перніка" – далучэньня да ЭЗ, якога Брусэль ня можа абяцаць сваім усходнім суседзям – ЭЗ распрацуе вялікую колькасьць "дробных пернікаў". Такім чынам Брусэль атрымае магчымасьць прапаноўваць больш тым партнэрам, якія выказваюць больш ахвоты да рэформаў.

Камэнтуючы сытуацыю ў Беларусі Сікорскі заявіў, што ў Аляксандра Лукашэнкі "пакуль ёсьць выбар – стаць, умоўна кажучы, генэралам Ярузельскім, які прыгнятаў свой народ, але потым распачаў працэс пераходу Польшчы да дэмакратыі. Або ён хоча закончыць кар'еру, як кіраўнікі краінаў нашых паўдзённых суседзяў", – падсумаваў ачольнік польскага МЗС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG