Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пакаралі Беларусь за Іран


ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну "Беларусьнафта" – за яго дзейнасьць у Іране, паведаміў у аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША.

У 2007 годзе Беларусьнафта распачала праект, вартасьцю паў-мільярда даляраў, па распрацоўцы іранскага нафтавага радовішча "Джафэйр".

Пастанова Кангрэсу ЗША ад 1996 году прадугледжвае санкцыі супраць усіх кампаніяў, што інвэстуюць звыш 20 мільёнаў даляраў у іранскую нафтагазавую галіну. Вашынгтон мяркуе, што Тэгеран выкарыстоўвае свае даходы ад нафтаздабычы для фінансаваньня праграмы па распрацоўцы ядзернай зброі.

Нават калі Беларусьнафта цяпер не вядзе камэрцыйнай дзейнасьці ў ЗША, яе магчымасьць працаваць на амэрыканскім рынку ў будучыні – будзе абмежаваная, – заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр.
XS
SM
MD
LG