Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, адбыўся мітынг салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.

Адзін з удзельнікаў мітынгу, праскі студэнт Зьміцер Кожух сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:

“Каля 40 беларусаў, неабыякавых да сытуацыі ў Беларусі, неабыякавых да палітычных рэпрэсіяў, сабраліся на Вацлаўскай плошчы ў самым цэнтры Прагі, каб выказаць сваю салідарнасьць з тымі людзьмі, якія выключна за свае погляды цяпер знаходзяцца за кратамі ў засьценках КДБ. Мы раздавалі паштоўкі. Кожны мінак мог падпісаць паштоўку пэўнаму палітвязьню...”





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG