Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створана кантактная група па Лібіі


Удзельнікі лёнданскай канфэрэнцыі па Лібіі
Удзельнікі лёнданскай канфэрэнцыі па Лібіі
Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі па Лібіі, што адбылася ў аўторак у Лёндане, дамовіліся аб стварэньні кантактнай групы, якая зоймецца распрацоўкай палітычных рэформаў у гэтай краіне. У выніковай заяве падкрэсьліваецца, што новае аб’яднаньне будзе працаваць у шчыльных кантактах з ААН, Афрыканскім Зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў і Эўрапейскім Зьвязам, паважаючы прынцыпы сувэрэнітэту і незалежнасьці Лібіі. Першая сустрэча кантактнай групы мае адбыцца ў Катары. Старшыняваць па чарзе будуць прадстаўнікі розных краінаў, улучна з суседнімі зь Лібіяй.

На сустрэчы ў Лёндане, у якой удзельнічалі дэлегацыі 35 краінаў, а таксама кіраўніцтва ААН і НАТО, бакі ня выключылі і магчымасьці новых санкцыяў супраць рэжыму Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG