Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Міжнародная амністыя” абвясьціла Мікіту Ліхавіда вязьнем сумленьня


Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем апошніх прысудаў, вынесеных беларускімі судамі палітычным актывістам Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Мікіту Ліхавіду.

Падаем тэкст заявы.

"Міжнародная амністыя" патрабуе вызваленьня беларускага студэнта, асуджанага сёньня за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля выбараў. Гэта трэці падобны прысуд за апошні тыдзень”.

“Абсалютна відавочна, што трое актывістаў былі асуджаныя на падставе сфабрыкаваных абвінавачаньняў толькі таму, што яны адважыліся крытыкаваць выбары, якія праводзіліся з парушэньнямі", лічыць Нікола Дакворт, кіраўнік аддзелу Эўропы і Цэнтральнай Азіі "Міжнароднай амністыі".

"Гэтыя людзі зьяўляюцца вязьнямі сумленьня, яны патрапілі ў турму за мірнае выказваньне сваіх поглядаў. І яны павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя".

20-гадовы Мікіта Ліхавід быў асуджаны да трох гадоў і шасьці месяцаў у папраўчай калёніі па абвінавачаньні ў "масавых беспарадках" за мірны ўдзел у дэманстрацыі апазыцыі ў сьнежні.

Актывісты Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі асуджаныя па абвінавачваньні ў "хуліганстве".

Мікіта Ліхавід быў сярод удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня, якіх зьбівалі амапаўцы. Акцыя адбылася пасьля спрэчных выбараў у Беларусі, на якіх прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка быў пераабраны чацьвёрты раз. Удзельнікі акцыі абвінавачвалі яго ў фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня.

Студэнт-юрыст Мікіта Ліхавід быў першапачаткова затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэньне, але потым супраць яго была распачата крымінальная справа, нягледзячы на тое, што міліцыянт, які арыштоўваў яго, заявіў у судзе, што ня бачыў Ліхавіда падчас акцыі пратэсту.

Вядомы актывіст Зьміцер Дашкевіч, лідэр арганізацыі "Малады фронт, і сябра гэтай арганізацыі Эдуард Лобаў былі на мінулым тыдні прысуджаны да двух і чатырох гадоў папраўчай калёніі па абвінавачаньні ў нападзе на мінакоў за дзень да выбараў.

Яшчэ адзін актывіст “Маладога Фронту”, які прысутнічаў пры інцыдэнце, распавёў “Міжнароднай амністыі”, што насамрэч напалі на Дашкевіча і Лобава.

Ён сказаў, што чатыры чалавекі спачатку спыталі ў іх кірунку, а потым пачалі зьбіваць Дашкевіча і Лобава.

Міліцыя прыбыла празь некалькі хвілін і затрымала трох актывістаў і двух нападнікаў, не задаючы пытаньняў.

Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі асуджаныя на падставе паказаньняў двух нападнікаў, якія былі затрыманыя разам зь імі.

"Падобна на тое, што Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, а таксама іншыя вядомыя актывісты былі затрыманыя, каб прадухіліць іх удзел у дэманстрацыі 19 сьнежня," – мяркуе Нікола Дакворт.

Агулам 15 вязьняў сумленьня прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці за падзеі 19 сьнежня і знаходзяцца ў зьняволеньні і пад хатнім арыштам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG