Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 40 ахвяраў тэракту


Каля 40 чалавек загінулі ў аўторак у горадзе Тыкрыце на поўначы Іраку, дзе група ўзброеных баевікоў захапіла ўрадавы будынак. Узброеныя людзі ўварваліся раніцай у будынак рады правінцыі Салах-эд-Дзін і ўзялі некалькі чалавек у закладнікі. Пры спробе штурму будынка сіламі бясьпекі былі прыведзеныя ў дзеяньне выбуховыя прыстасаваньні , закладзеныя ў двух аўтамабілях. Затым некалькі баевікоў падарвалі сябе.

Да вечара будынак быў вызвалены, нападнікі забітыя. Сярод забітых – сябры мясцовага заканадаўчага сходу, паліцыянты, журналісты.
XS
SM
MD
LG