Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, днём дождж, тэмпэратура +4 - +6 С


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, сядзіба партыі БНФ на пр. Машэрава, 8, музычны крытык Вітаўт Мартыненка прэзэнтуе сваю новую кнігу – "Rock on-line"
Пачатак а 18.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Буэнэс-Айрэс / Сант’яга, візыт прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Клаўса ў Аргентыну і Чылі

Ерусалім, візыт міністра ўнутраных справаў Нямеччыны Ханса-Пэтэра Фрыдрыха

Лёндан, Каралеўскі Альбэрт Хол, канцэрт у гонар 80-годзьдзя Міхаіла Гарбачова

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1814: Саюзныя войскі антынапалеонаўскай кааліцыі ўвайшлі ў Парыж

1856: У Парыжы падпісаная мірная дамова, якая завяршыла Крымскую вайну паміж Расеяй і кааліцыяй у складзе Турцыі, Вялікабрытаніі і Францыі

1867: У Вашынгтоне падпісаная дамова, згодна зь якой ЗША набылі ў Расеі Аляску за 7,2 млн. даляраў

1885: Расейскія войскі разьбілі аўганцаў ля ракі Кушка, у выніку чаго Туркмэністан быў далучаны да Расейскай імпэрыі

1917: Часовы ўрад Расеі прызнаў права Польшчы на незалежнасьць

Нарадзіліся:

1432: Мэхмэд ІІ, султан Асманскай імпэрыі, які ў 1453 годзе штурмам узяў Канстанцінопаль і паклаў канец існаваньню Бізантыйскай імпэрыі (пам. 1481)

1746: Франсіска Гоя, іспанскі мастак (пам. 1828)

1844: Поль Вэрлен, францускі паэт (пам. 1896)

1853: Вінцэнт ван Гог, галяндзкі мастак (пам. 1890)

МІНУС 365:


“Як не было ў Эўразьвязу палітыкі адносна Беларусі, так і няма”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Наша зямное жыцьцё падобнае на паездку на чыгунцы. Едзеш хутка і ня бачыш ні таго, што наперадзе, ні – галоўнае – цягніка.

Вінцэнт ван Гог
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG