Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст АГП адмовіўся даваць паказаньні


Амаль чатыры гадзіны прабыў у Галоўным упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС сябра АГП Аляксандар Жукаў. На допыт актывіста забралі з працы.

Паводле партыйца, яго некалькі разоў тэлефанаваньнямі выклікалі як сьведку ў справе аб масавых беспарадках у Менску на плошчы Незалежнасьці. Ён патрабаваў даслаць позву.

Жукаў: «Сёньня яны мяне пераконвалі, што калі мне патэлефанавалі — гэта і ёсьць позва. І я мушу пасьля тэлефанаваньня да іх прыйсьці. Я ў чарговы раз адмовіўся ісьці. Тады яны прыехалі да мяне на працу. Калі яны прыйшлі, то я запатрабаваў пастанову аб маім прывадзе. Мне яе не прад’явілі. Ва ўправе пачалі складаць пратакол з парушэньнямі — ня сталі упісваць прозьвішчы тых, хто прысутнічаў на допыце. Я тады заявіў, што ня буду адказваць на пытаньні незнаёмых мне людзей. Такім чынам размовы ў нас не атрымалася. Наагул гэта ўсё жудасна, брыдка. Мне не хацелася, каб такое адбывалася ў нашай краіне».

Аляксандар Жукаў быў сярод затрыманых 25 сакавіка непадалёк ад плошчы Якуба Коласа, дзе хацеў ускласьці да помніка кветкі. Ён таксама ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG