Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: адстаўка ўраду


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад прыняў адстаўку ўраду краіны на тле масавых пратэстаў, якія перадусім ахапілі поўдзень краіны. Чакаецца, што сёньня Асад выступіць з тэлезваротам, у якім абвесьціць пра сацыяльныя і палітычныя рэформы. Гаворка можа ісьці і пра адмену рэжыму надзвычайнага становішча, чаго дамагаюцца дэманстранты. Гэты рэжым дзейнічае ў краіне амаль 50 гадоў.

Масавыя пратэсты з патрабаваньнямі дэмакратызацыі працягваюцца каля двух тыдняў. Некалькі дзён таму адбыліся крывавыя сутычкі дэманстрантаў зь сіламі бясьпекі, ахвярамі якіх сталі дзясяткі людзей.
XS
SM
MD
LG