Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарадыё застанецца па-за эфірам


Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 29 сакавіка пакінуў у сіле рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня "Аўтарадыё".

Такім чынам, судзьдзя Дзьмітрый Аляксандраў не задаволіў пазоў радыёстанцыі да камісіі, адмяніўшы ранейшае рашэньне ВГС.

Галоўны рэдактар "Аўтарадыё" Юры Базан заявіў, што абскардзіць гэтае рашэньне ў касацыйнай інстанцыі.

28 сакавіка ВГС не задаволіў яшчэ адзін пазоў ЗАТ "Аўтарадыё" да Міністэрства інфармацыі, з патрабаваньнем адмяніць вынесенае FM-станцыі папярэджаньне.

Як раней паведамляў БелаПАН, касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду 17 сакавіка адмяніла рашэньне ВГС па пазовах "Аўтарадыё" да Міністэрства інфармацыі і Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня радыёстанцыі і накіравала справу на паўторны разгляд.

9 сакавіка ВГС прызнаў несапраўднымі папярэджаньне Міністэрства інфармацыі, вынесенае ЗАТ "Аўтарадыё", а таксама рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня радыёстанцыі.

Папярэджаньне было вынесена Мінінфармам 10 студзеня і стала адным з падстаў для спыненьня вяшчаньня радыёстанцыі 12 студзеня па рашэньню камісіі. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, прычынай папярэджаньня і спыненьня вяшчаньня "Аўтарадыё" стала распаўсюджваньне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, "якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці". Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Андрэя Саньнікава ў рэклямным роліку аб тым, што "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG